Беларуская мастачка-дызайнерка Наталля Аксеновіч распрацавала калекцыю стыкераў з Арцёмам і Ксюшай, каб такім чынам іх падтрымлівалі ў «Тэлеграме» падчас «Еўрабачання». Справа ў тым, што гурт Naviband ужо заўтра, 1 мая, з'язджае ў Кіеў для падрыхтоўкі да выступу. Першая рэпетыцыя адбудзецца 3 мая.

«Паколькі «Тэлеграм» становіцца ўсё больш папулярны ў Беларусі, разам з дызайнеркай Наталляй Аксеновіч былі намаляваныя такія стыкеры. Выявы былі ўзятыя з розных фотасесій, акрамя гэтага, ёсць хэштэгі, розныя вітанні, падзякі і іншае», — распавёў піяр-менеджар гурту Сяргей Андрыянаў.

Спампаваць стыкеры для «Тэлеграма» можна тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?