Кіраўнік кампаній Tesla і SpaceX Ілан Маск прадэманстраваў праект хуткаснай падземнай дарогі, перадаюць інфармагенцтвы. Альтэрнатыўны шлях будзе пралягаць пад Лос-Анджэлесам.

Daily Mail

Daily Mail

Бурэннем зоймецца яшчэ адна кампанія, якая належыць мільярдэру — The Boring Company. Нядаўна ў сеціве з'явіліся фота ўстаноўкі, якая будзе выкарыстоўвацца для пракладкі падземнага маршруту.

Плануецца, што кіроўцы будуць пад'язджаць да спецыяльнай платформы, якая апускаецца пад зямлю. Затым аўтамабілі транспартуюць у патрэбны ім пункт пад зямлёй, у абыход затораў. «Жолабы» для транспарціроўкі будуць размешчаныя на розных узроўнях, што дазволіць хутка даставіць усіх ахвотных да пункта прызначэння.

Платформа зможа разганяцца да 200 км/г. Падарожжа з цэнтра Лос-Анджэлеса ў Вествуд (раён дзелавых кварталаў і ўніверсітэтаў) зойме ўсяго пяць хвілін. Да працы над праектам прыступілі ў тым ліку і інжынеры Tesla. Па словах Маска, ім даводзіцца працаваць ва ўмовах цэйтноту.

Пакуль гатовы пробны ўчастак тунэля, размешчаны на глыбіні 4,5 м, даўжынёй 15 і шырынёй 9 метраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0