Незвычайны наведвальнік гандлёвага цэнтра «Экватар», што на вул. Гаўрылава ў Брэсце, быў заўважаны ўвечары ў пятніцу. Мужчына хадзіў галяком па супермаркеце.
Як паведамілі BrestCITY.com відавочцы, ніякіх пакупак мужчына не рабіў, і неўзабаве (ужо на выхадзе з гандлёвага цэнтра), яго забрала міліцыя. «28 красавіка 2017г. каля 18:15 берасцеец 1961 года нараджэння з хуліганскіх памкненняў знаходзіўся ў аголеным выглядзе ў памяшканні ГЦ «Экватар» на вул. Гаўрылава. Затрыманы ў адміністрацыйным парадку супрацоўнікамі міліцыі», — пацвердзілі дадзены факт у прэс-службе УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 339 КК РБ («Хуліганства»).
Каментары