Новая дамба на Паўночна-Крымскім канале перакрыла ваду ў акупаваны Крым. Стацыянарную бетонную плаціну пабудавалі на мяжы мацерыковай Украіны з акупаваным паўвостравам, гаворыцца ў сюжэце ТСН. Зэканомленая вада з Кахоўскага вадасховішча павінна абрашаць землі поўдня Херсонскай вобласці.

Дамбу ўзвялі за год і патрацілі на яе 35 мільёнаў грыўняў (1,3 млн даляраў). Збудаванне надзейна перакрывае плынь канала, не пускаючы ваду на акупаваную тэрыторыю. Спецыялісты кажуць, што працы па ўладкаванні новай дамбы будуць працягвацца.

Новая дамба мае засланку, якую ў любы момант можна адкрыць.

Крымскія чыноўнікі заявілі, што ўзвядзенне дамбы ніяк не паўплывае на водазабеспячэнне анексаванага паўвострава.

«Нам, крымчанам, ад гэтага ні холадна, ні горача, хай сабе там радуюцца, а ваду мы не атрымліваем з Украіны ўжо тры гады, і ўсё ціха і спакойна. Вады нам сваёй хапае», — пракаментаваў сітуацыю старшыня камітэта па дзяржаўным будаўніцтве Дзяржсавета рэспублікі Яфім Фікс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?