«Мінулай ноччу на большай частцы краіны прайшлі ападкі, дзе-нідзе — у выглядзе снегу. Раніцай на працягу паўгадзіны ў сталіцы ішоў невялікі снег, але ён ужо растаў», - канстатавалі ў Гідрамеце.
Заўтра ноччу ў некаторых раёнах краіны тэмпература складзе ад мінус 1 да плюс 5. «У аўторак, 2 мая, месцамі таксама чакаюцца ападкі, у асноўным гэта будзе дождж, але можа назірацца і снег», — распавялі спецыялісты.
У Гідрамеце таксама паведамілі, што на гэтым тыдні рэзкага пацяплення чакаць не варта.