Лідара БХД Віталя Рымашэўскага не прапусцілі з бела-чырвона-белым сцягам на дазволены мітынг у Гомелі, які праходзіць каля ДК таварыства глухіх. «Не дазволена», — сказалі міліцыянты, перадае карэспандэнт Белсата Ларыса Шчыракова.
Спробы пераканаць, што гэты сцяг быў дзяржаўным у 1991—1995 гг., на міліцыянтаў не падзейнічалі.
Рымашэўскі кажа, што яго машыну затрымлівалі на шляху ў Гомель шэсць разоў.
У выніку палітык прайшоў за турнікеты, пакінуўшы сцяг у Вольгі Кавальковай. Як паведаміў адзін з заяўнікаў, міліцыя таксама не дазволіла пранесці на мітынг транспаранты.
Рымашэўскі звярнуўся за прысутных з палымянай прамовай. Кажа пра беспрацоўе, адсутнасць працы, нізкія заробкі.
Вядомая 84-гадовая жанчына выступае таксама вельмі эмацыйна.
«Народ у галечы. Я перабіваюся з хлеба на ваду, цэны растуць, як грыбы пасля дажджу, а ён раз'язджае са сваёй світай»
***
Мітынг у Гомелі дазволены, там вельмі цёпла.
У акцыі бярэ ўдзел некалькі чалавек, большасць стаіць за агароджай. Адзін мужчына сцвярджае, што яго не пусцілі за турнікет, бо ў руках былі газеты «Народная воля і «Новы час».
***
Перад акцыяй былі прэвентыўныя затрыманні, у тым ліку затрымалі журналіста Яўгена Меркіса.