Знакамітая «сцяна Шчоткінай» у Мінску зноў «заміраточыла» — 1 траўня на ёй з’явілася графіці «Не верым, не баімся, не маўчым. #5 сутак». Невядомыя аўтары, імаверна, такім чынам выказалі падтрымку арт-менеджару Алегу Ларычаву, каардынатару стрыт-праекта Signal, асуджанаму на 5 сутак арышту. Яго прызналі вінаватым у тым, што лаяўся матам і размахваў рукамі у грамадскім месцы.

Ларычаў павінен выйсці на волю сёння ўвечары. Раней яму прысудзілі буйны штраф за дамалёўванне калючага дроту на графіці «Мінск — Масква».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?