Акцыя пратэсту планавалася сёння мясцовымі жыхарамі на цэнтральнай плошчы Пінска. Гарадскі каардынатар руху «За свабоду» Алесь Рамановіч быў затрыманы на подступах да месца правядзення.

«Я не дайшоў да плошчы метраў 30. Плошча — ачэпленая, аўтазакі, міліцыя, асобы ў цывільным. Людзей, каго пазнаюць у твар, затрымліваюць», — распавёў сайту Pyx.by Алесь Рамановіч.

Яго міліцыянты і людзі ў цывільным пасадзілі ў машыну і адразу адвезлі ў міліцыю, у гарадскі аддзел.

«Пашпарт у мяне забралі, але не паведамілі, у якім статусе я знаходжуся. Хацелі адабраць і тэлефон, але я запытаўся, у якім статусе, і пакуль пакінулі», — адзначыў актывіст.

Па ягоных словах, побач стаіць сяржант, які сочыць, каб ён не сышоў з ГАУС.

«Нажаль, не патрапіў я на плошчу. Думаю, што і людзей туды не пусцяць людзі ў цывільным», — заключыў Рамановіч.

Напярэдадні акцыі быў праведзены вобшук у актывіста руху «За свабоду» Ігара Салаўя, у яго быў канфіскаваны камп'ютар і вінчэстар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?