Прэзідэнт Венеуэлы Нікалас Мадура абвясціў пра павышэнне мінімальнага памеру аплаты працы, пенсій і заробкаў бюджэтнікам на 60% на фоне крытыкі і пратэстаў апазіцыі. На 1 мая ў Венесуэле намечаны новыя акцыі праціўнікаў і прыхільнікаў Мадура.

«Я вырашыў павысіць мінімальны аклад, пенсіі і аклады ўсіх бюджэтных работнікам, урачам, медсёстрам, вайскоўцам, паліцыянтам, пажарным і настаўнікам на 60%», - заявіў Мадура ў эфіры венесуэльскага тэлеканала Ві-ці-ві.

Мінімальны аклад быў павышаны да 200 тысяч балівараў, на чорным рынку гэтую суму можна абмяняць прыкладна на 50 даляраў ЗША, піша агенцтва Рэйтэр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?