Інцыдэнт, у якім пацярпелі адразу тры супрацоўнікі міліцыі, адбыўся ўначы 30 красавіка падчас затрымання злачынцы. Падрабязнасці паведамілі ў прэс-службе УУС.

Мазырская міліцыя. Ілюстрацыйнае фота

Мазырская міліцыя. Ілюстрацыйнае фота

За плячыма ў 30-гадовага злачынцы — судзімасці за асабліва цяжкія злачынствы, разбоі і рабаванні. Улічваючы гэты факт, затрымліваць рэцыдывіста вырашылі ноччу. У аперацыі ўдзельнічалі супрацоўнікі АМАП УУС Гомельскага аблвыканкама і 8-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС РБ.

— Пры спробе затрымання падазраванага ў яго руцэ нечакана з'явіўся самаробны нож. Хапіла пары секунд, каб цяжка раніць адразу дваіх супрацоўнікаў і зачапіць трэцяга, — распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Віталь Прыстромаў.

Нягледзячы на пранікальныя нажавыя раненні праваахоўнікам удалося затрымаць і абясшкодзіць злачынца, але даставіць у аддзяленне міліцыі яны яго самастойна ўжо не змаглі, у дваіх супрацоўнікаў былі закранутыя жыццёва важныя органы, прыйшлося выклікаць падмацаванне.

Зараз міліцыянты знаходзяцца ў бальніцы, іх жыццю нічога не пагражае. Следчыя праводзяць праверку, падчас якой будзе прынята рашэнне аб заваядзенні крымінальнай справы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?