Праваахоўнікі Брэстчыны затрымалі двух грамадзян РФ, якія падазраюцца ў серыі крадзяжоў на тэрыторыі Беларусі

20 красавіка ў 19.00 у Маскоўскі РАУС Брэста звярнулася фармацэўт аптэкі № 48 РУП «Фармацыя». Дзяўчына паведаміла, што каля 18.20 невядомы, знаходзячыся ў памяшканні названай аптэкі, з касавага апарата выкраў грашовую выручку ў памеры 725 рублёў.

На наступны дзень, 21 красавіка, у міліцыю Першамайскага раёна Бабруйска паступіла паведамленне ад фармацэўта ТАА «Аптэчнае справа», у якім жанчына заявіла, што з 17.30 да 17.40 з названай аптэкі выкрадзена каля 345 рублёў.

Следчыя выкарысталі запісы камер відэаназірання.

Высветлілася, што і ў Брэсце, і ў Бабруйску ў аптэках «папрацавалі» адны і тыя ж асобы.

«Пасля праведзеных неабходных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў асобы падазраваных былі ўстаноўлены. Аператыўнікі высветлілі, што па краіне яны перасоўваюцца на арандаваным аўтатранспарце і ў бліжэйшы час маюць намер выбыць ў Вільню», - паведамляе прэс-служба РАУС Брэста.

Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Брэстчыны сумесна з калегамі з Мінска падазраваныя ў крадзяжах былі затрыманыя ў сталіцы Беларусі.

Падазраваныя — грамадзяне Расійскай Федэрацыі 1987 і 1983 гадоў нараджэння. На момант затрымання адзін з іх знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку за здзяйсненне аналагічных злачынстваў на тэрыторыі Расіі.

Цяпер мужчыны знаходзяцца ў ІЧУ Ленінскага РАУС Брэста, вясвятляецца іх дачыненне да падобных крадзяжоў у іншых гарадах Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?