Прэм'ер-міністр Чэхіі Багуслаў Саботка на гэтым тыдні падасць прашэнне аб адстаўцы свайго кабінета з-за падазроных дзелавых махінацый міністра фінансаў і першага віцэ-прэм'ера Андрэя Бабіша, паведамляюць Česke Noviny.

У аўторак Багуслаў Саботка заявіў на прэс-канферэнцыі, што ён сустрэнецца з прэзідэнтам Зэманам на гэтым тыдні і падасць прашэнне аб адстаўцы ўрада.

«Я гатовы паведаміць прэзідэнту аб адстаўцы, мяркую, ужо на гэтым тыдні», — заявіў Саботка.

Такое рашэнне ён патлумачыў тым, што не можа несці адказнасць за ўрад, у якім міністра фінансаў падазраюць у фінансавых махінацыях.

Раней Саботка абвінаваціў міністра фінансаў Андрэя Бабіша ў тым, што той не плаціў падаткі з абароту аблігацый холдынгу Agrofert, выкарыстоўваючы для гэтага прабелы ў заканадаўстве. Даходы Бабіша ад аблігацый склалі 90 млн чэшскіх крон у год (каля $3,5 млн). Тады Саботка публічна абмацюкаў міністра ў сацсетцы.

Маёмасць міністра Бабіша ацэньваецца ў $2,5 млрд і ён з'яўляецца другім найбагацейшым чалавекам у Чэхіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?