У суботу, 6 мая, сталічны метрапалітэн будзе працаваць па графіку звычайнага працоўнага дня, 7 і 8 мая - па графіку нядзелі.

Некаторыя змены ў працы падземкі плануюцца ў святочны дзень 9 мая. Збольшага рух цягнікоў будзе арганізаваны па графіку выхаднога дня. Разам з тым з 19.30 і да 24.00 інтэрвалы руху цягнікоў па абедзвюх лініям складуць 3 хвіліны.

Акрамя таго, у сувязі з правядзеннем гарадскіх урачыстых мерапрыемстваў і святочных гулянняў магчымыя змены рэжыму працы станцый «Плошча Перамогі» і «Кастрычніцкая».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?