Украінская кампанія Oxiwyle займаецца распрацоўкай сімулятараў кіравання рознымі краінамі. Сярод розных краін распрацоўшчыкі выпусцілі «Сімулятар Беларусіі 2». У гульні вы становіцеся кіраўніком краіны і выконвайце ўсе свае абавязкі, каб стварыць квітнеючую дзяржаву.

Першае, дзеля чаго трэба звярнуць увагу — гэта водгукі на гульню. Беларусы не даравалі распрацоўшчыкам Беларусіі:

Сярод сотні водгукаў амаль палова прысвечана няправільнай назве.

Сярод сотні водгукаў амаль палова прысвечана няправільнай назве.

Гульня насамрэч не такая і простая. Толькі зайшоўшы у гульню мы атрымалі папярэджанне — у Лідзе адбылася гідрадынамічная аварыя:

А пасля ўвагу прыцягнуў надпіс: «Спадар Прэзідэнт, народ доўга не будзе трываць высокіх падаткаў». Мы перайшлі ва ўкладку «Настрой», дзе самымі шчаслівымі была падатковая:

Якая праніклівая гульня, аказалася.

Якая праніклівая гульня, аказалася.

Насамрэч, аказалася вельмі складана. Адзінае, чаго рэальна бракуе, гэта экшну. Лічбы, тэксты, ніякай графікі — усё гэта робіць гульню надта прымітыўнай. Плюс яшчэ і выпускаецца толькі на платформе Android.

Напішыце, вы спампуеце гэтую гульню, каб пабудаваць сваю квітнеючую Беларусь? Пішыце адказ у каментарах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?