Галівудскі акцёр Брэд Піт даў першае інтэрв'ю пасля растання з актрысай Анджалінай Джалі. З артыстам пагутарыў часопіс GQ.

Reuters

Reuters

Па словах Піта, апошнія шэсць месяцаў былі «хаатычнымі». Джолі падала на развод пасля інцыдэнту з удзелам Піта і іх старэйшага сына Мэдакса на борце самалёта. Затым пачаліся гучныя заявы ў прэсе, але ў выніку да цяперашняга часу шлюбаразводны працэс афармляецца без шуму ў СМІ.

Як паведаміў Піт, ён адмовіўся амаль ад усіх шкодных звычак, калі завёў сям'ю, але ў апошні год «занадта шмат піў», і «гэта проста стала праблемай». Цяпер артыст вядзе здаровы лад жыцця, замяніўшы спіртное на журавінавы сок і газаваную ваду.

Піт таксама распавёў пра сваё захапленне скульптурай: «Я раблю ўсё. Я працую з глінай, гіпсам, арматурнай сталлю, дрэвам. Проста спрабую вывучыць матэрыялы. Ведаеце, я здзіўляю сябе. Але гэта вельмі, вельмі самотны занятак. Там шмат ручной працы, што ў дадзены момант для мяне добра», — адзначыў акцёр.

Акрамя таго, Піт адзначыў, што першае месца ў яго жыцці займае сям'я. «Людзі на смяротным ложы не кажуць аб тым, што яны атрымалі або якой прэміяй былі ганараваныя. Яны кажуць пра сваіх каханых або пра свае шкадаванні», — растлумачыў акцёр. Ён дадаў, што яму трэба яшчэ больш займацца сваімі дзецьмі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?