У Мінску на скрыжаванні вуліцы Прытыцкага і вуліцы Кунцаўшчына адбылося ДТЗ, паведаміў БЕЛТА камандзір узвода ДПС АДАІ Фрунзенскага РУУС сталіцы Ігар Марат.

Тут і ніжэй фота АДАС

Адзін з аўтамабіляў пад кіраваннем мужчыны рухаўся па вуліцы Прытыцкага з боку цэнтра ў кірунку МКАД. Другое аўто, за рулём якога была жанчына, ехаў у сустрэчным кірунку. Пры павароце налева апошняга адбылося сутыкненне. Аўтамабіль, якім кіравала жанчына, перакуліўся.

У выніку ДТЗ пацярпела кіроўца. Папярэдне, у яе дыягнаставаная ўдараная рана галавы, чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені. Жанчына шпіталізаваная ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. Пасажыра яе аўто — дзяўчынку двухгадовага ўзросту, якая знаходзілася на заднім сядзенні, выратавала дзіцячае аўтакрэсла. Дзіця для агляду дастаўленае ў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0