«У цяперашні час на этапе ўзгаднення знаходзіцца законапраект, які прадугледжвае скасаванне талонаў да пасведчання кіроўцы», — гаворыцца ў адказе намесніка начальніка ўпраўлення мінскага ДАІ Д.Ульянскага на калектыўны зварот грамадзян.
Талон — папяровы дадатак да пасведчання кіроўцы, на які запісваецца інфармацыя пра здзейсненыя правапарушэнні. Усе яны і так адлюстроўваюцца ў базе, доступ да якой ёсць у кожнага даішніка.