Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года і былы палітвязень Алесь Міхалевіч ехаў за мяжу з поўным зборам твораў… Леніна.

Здарылася гэта выпадкова. Як піша ў Facebook жонка Міхалевіча Мілана, у гімназіі на бацькоўскім сходзе абвесцілі, што кожны вучань мусіць здаць па некалькі дзясяткаў кілаграмаў макулатуры. Выручыла бабуля, якая зняла з антрэсоляў поўныя зборы твораў Леніна і Сталіна… Алесь Міхалевіч паклаў іх у багажнік і паабяцаў пасля выхадных завезці у гімназію. Аднак узніклі тэрміновыя справы, і ён паехаў за мяжу. Толькі там ён зразумеў, што кнігі забыўся выгрузіць, і яны засталіся ў багажніку (праўда, кнігі Сталіна падчас перавозкі ў пад’ездзе нехта скраў).

Як піша Мілана Міхалевіч, «кнігазбор» выклікаў у мытнікаў сапраўдны фурор.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?