Узнагароджаны фіналісты творчага конкурсу на найлепшы матэрыял у СМІ аб працы органаў унутраных спраў.
Лілія Ананіч і Ігар Шуневіч.
Медалём «100 год мiлiцыi Беларусi» за шматгадовае цеснае і плённае супрацоўніцтва са МУС па павышэнні іміджу супрацоўніка міліцыі ўзнагароджаны міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч і прэс-сакратар прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант.
Нагрудны знак «За самаадданую службу» дастаўся дырэктару прадстаўніцтва тэлерадыёкампаніі «Мір» у Беларусі Уладзіміру Пярцову (зяць Аляксандра Радзькова), а таксама дэкану факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Вадзіму Гігіну.
У дадатковай намінацыі «За важкі ўклад у прававую асвету грамадзян» перамога дасталася карэспандэнцы «Советской Беларусіі» Святлане Ісаёнак (гэта нявестка Ліліі Ананіч).
Уладзімір Пярцоў і Святлана Ісаёнак.