Тысячы палякаў выступілі з пратэстам супраць урада, сфармаванага нацыянал-кансерватыўнай партыяй «Закон і справядлівасць», паведамляе DW. У суботу, 6 мая, у цэнтры Варшавы адбылася акцыя пратэсту «Марш за свабоду», арганізаваная найбуйнейшай апазіцыйнай партыяй «Грамадзянская платформа».

«Мы не дазволім адабраць у нас нашу свабоду», — заявіў старшыня партыі, былы міністр замежных спраў Польшчы Гжэгаж Схеціна. Паводле яго слоў, партыя змагаецца за дэмакратычную і еўрапейскую Польшчу. Акрамя таго, «Грамадзянская платформа» выступае за захаванне прынцыпу падзелу розных галін улады і незалежную юстыцыю.

Крытыкі польскіх уладаў папярэджваюць пра аўтарытарныя тэндэнцыі ў краіне. У прыватнасці, яны паказваюць на тое, што прэзідэнт Анджэй Дуда заявіў пра намер правесці ў 2018 годзе рэферэндум аб змене канстытуцыі, а таксама на нядаўнія рэформы юстыцыі і СМІ.

Між тым старшыня партыі «Закон і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі не прызнаў абвінавачанні апазіцыі. «У нас дэмакратыя. У кожнага ёсць права на сваё меркаванне, кожны можа выходзіць на дэманстрацыі, выбіраць, каго ён хоча і пісаць, што ён хоча», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?