Партал WikiLeaks распавёў, што ў метададзеных лістоў, атрыманых пры ўзломе перапіскі перадвыбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Францыі Эманюэля Макрона выяўленыя запісы з дадзенымі супрацоўніка расійскай кампаніі.

У допісе ўдакладняецца, што ў выяўленых запісах дзевяць разоў згадваецца Рошка Георгій Пятровіч, які нібыта з'яўляецца супрацоўнікам кампаніі «Эўрыка».

У наступным твіце WikiLeaks прыводзіць спасылку на артыкул, у якім гаворыцца пра сувязь кампаніі «Эўрыка» з ФСБ Расіі.

WikiLeaks апублікаваў спасылку на ўзламаны архіў перапіскі штаба Макрона 5 мая. Па спасылцы можна было спампаваць некалькіх соцень тысяч электронных лістоў, фота і прыкладзеных файлаў, датаваных да 24 красавіка 2017 года. Памер масіва каля 9 ГБ. У штабе Макрона прызналі факт уцечкі.

Хакеры апублікавалі перапіску Макрона

У нядзелю, 7 траўня, у Францыі пройдзе другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Разам з Макронам у яго выйшла лідарка «Нацыянальнага фронту» Марын Ле Пен.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?