«Стала вядома, што днямі з «Валадаркі» перавялі ў «Амэрыканку» Ўладзімера Фёдарава і Андрэя Бяляўскага. Чаму — невядома. Цяпер ім трэба пісаць лісты па адрасе Галоўпаштамт, а-я 8, як і іншым, каго трымаюць у КДБ. Гэта інфармацыя паводле стану на 5 траўня».

Паводле Ніны Шыдлоўскай, у ліставаньні вязьняў ізалятару КДБ са сваякамі часта ўзьнікаюць праблемы.

Ніна Шыдлоўская.

Ніна Шыдлоўская.

«Па-рознаму адбываецца. Адзін зь вязьняў, ня буду называць прозьвішча, напісаў на супрацоўнікаў КДБ скаргу, што яму не даходзяць лісты, хаця ён дакладна ведае, што яму пішуць. Дык прынесьлі цэлы стос лістоў, прычым там былі некалькі не ягоных. Відаць, было б добра, каб усе гэтак скардзіліся, бо шмат у каго праблемы. Прыкладам, паводле зьвестак ад Міраслава Лазоўскага, яму не даходзяць лісты не ад блізкіх сваякоў. Не атрымаў лісты ад калегаў, зь якімі разам працаваў, ад некаторых сяброў.

Тое самае з Андрэем Дундуковым. Жонка яму піша штовечар, а ён у адказ піша, што нічога ад яе няма. Да некаторых лісты ад сяброў пачалі прапускаць, як да Віктара Данілава, але таксама чамусьці з выключэньнямі. Прыкладам, мне ад яго прыйшла паштоўка, і зь яе бачна, што гэта не адказ на мой ліст зь віншаваньнямі яго на дзень народзінаў. То бок усё роўна яны працягваюць нейкую фільтрацыю».

Ніна Шыдлоўская мяркуе, што фігурантам справы «Белага легіёну» цяпер вельмі патрэбная падтрымка і заклікае дасылаць ім лісты ў «Амэрыканку» ды ў менскі сьледчы ізалятар па адрасе вуліца Валадарскага, 2.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0