Пра гэта паведаміла прэс-службе БХД маці палітыка Таццяна Севярынец. Паводле яе словаў, адвакат чакаў дазволу амаль 6 гадзін, але безвынікова.
Павел Севярынец быў затрыманы 1 траўня пасля несанкцыянаванай акцыі ў цэнтры Мінска. 2 траўня яму прысудзілі 15 сутак арышту.