З Грузіяй перарваныя паветраныя камунікацыі. Гэта абцяжарвае працэс эвакуацыі мірных жыхароў. Сотні чалавек, у тым ліку і беларусы, якія зьбіраліся вярнуцца на радзіму, ужо некалькі гадзін знаходзяцца ў аэрапортах у чаканьні свайго рэйсу.

Як нам паведамілі ў Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія», рэйс на Батумі, які заплянаваны на сёньня, адменены. Гэтае рашэньне прынятае пасьля доўгіх кансультацыяй з калегамі з Эўропы і краін СНД. Палёты ў Грузію прыпынілі абсалютная большасьць авіякампаній. Па меркаваньню авіяперавозчыкаў, сёньня ніхто ня можа гарантаваць бясьпеку экіпажаў і пасажыраў.

Зараз спэцыялісты ўважліва сочаць за разьвіцьцё сытуацыі ў рэгіёне. Бліжэйшы рэйс беларускіх авіяліній у Грузію можа адбыцца ўжо ў сераду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?