У парку забаў у турэцкім горадзе Конья пацярпелі дзесяць чалавек праз няспраўнасць атракцыёну «Вольнае падзенне», паведамляе агенцтва Anadolu.
Усяго на атракцыёне каталіся 17 чалавек. Кабінка з людзьмі паднялася на вышыню 25 метраў, аднак у некалькіх метрах ад зямлі ў атракцыёне абарваўся трос. Наведвальнікі зваліліся, стукнуўшыся аб металічную платформу.