Каля расійскага ўзбярэжжа Чорнага мора пачалося будаўніцтва газаправода «Турэцкі паток». Праект плануюць завяршыць да канца 2019 года. 

Даўжыня марскога ўчастка «Турэцкага патоку» складзе каля 900 км, максімальная глыбіня кладкі труб - 2200 м.

Першая нітка газаправода прызначана для турэцкага рынку, другая - для краін Паўднёвай Еўропы. Магутнасць кожнай ніткі - 15,75 млрд куб. м газу ў год.

Планы будаўніцтва газаправода былі абвешчаныя яшчэ ў 2014 годзе, аднак рэалізацыя праекта была адкладзеная, пасля таго як у лістападзе 2015 турэцкія ВПС збілі расійскі Су-24 на мяжы з Сірыяй. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?