На ўсе 30 участкаў Сухараўскай выбарчай акругі № 102 грамадзяне вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісіяў.

Выбарцамі акругі і камандай незалежнага прэтэндэнта ў кандыдаты Аляксандра Лагвінца сабрана для іх вылучэньня 442 подпісы.

29 вылучэнцаў маюць вышэйшую адукацыю, зь якіх 9 – юрыдычную.

Сярод вылучэнцаў у склад участковых камісіяў – адвакаты Пыльчанка і Страмкоўская, праваабаронцы Браніцкая, Волчак, Кулей і Сушко, палітолагі Ляховіч, Сіліцкі, Сычугова і Фёдараў, незалежныя журналісты Гуляеў, Колб, Лява і Фядута, палітык Севярынец і лідэр прадпрымальніцкага руху Таўстыка, мясцовыя актывісты Акопаў, Бохан, Бурая, Гаеўскі і Гаеўская, Зялко, Казак, Чарнавокі, Шаркоў і Якубоўская і іншыя.

Усе згаданыя асобы маюць маюць досвед правядзення выбарчых кампаніяў і назірання за выбарамі ў Беларусі, а некаторыя – таксама і за мяжой.

«Адмова ўключыць хаця б аднаго незалежнага прадстаўніка ад грамадзянаў (а гэта менш за 10% у складзе кожнай участковай камісіі) будзе яскравым доказам таго, наколькі адкрытымі і дэмакратычнымі будуць выбары па Сухараўскай выбарчай акрузе № 102», — кажа Лагвінец.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?