Папулярнаму покернаму гульцу Рэндзі Лью ў Будапешце прадалі 65 тысяч недэнамінаваных беларускіх рублёў за 200 еўра. Пра гэта гулец напісаў у сваім Інстаграме:

Хто-небудзь ведае, што гэта за валюта? Я выгандляваў яе за 200 еўра ў сямідзесяцігадовага рэспектабельнага мужчыны на вуліцах Будапешта ў Венгрыі.

Рэндзі Лью сваёй гульнёй адзначаўся нават у кнізе рэкордаў Гінэса — па колькасці згуляных раздач за 8 гадзін гульні. Гулец з'яўляецца чальцом каманды прафесіяналаў Pokerstars. А тут не прадумаў неяк. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?