Кандыдат ад галоўнай апазіцыйнай Дэмакратычнай партыі «Табура» Мун Чжэ Ян набірае большасць галасоў на датэрміновых выбарах прэзідэнта Паўднёвай Карэі.

Па дадзеных апытанняў на выхадзе з выбарчых участкаў, праведзеных трыма найбуйнейшымі тэлеканаламі краіны, Мун Чжэ Ян набірае больш за 41% галасоў.

За яго бліжэйшага суперніка - кандыдата ад кансерватыўнай Карэйскай партыі свабоды Хон Чжун Пхе - прагаласавалі, па папярэдніх дадзеных, крыху больш за 23% выбаршчыкаў.

У 2012 годзе Мун Чжэ Ян, нагадвае BBC News, заняў другое месца на выбарах прэзідэнта. Перамогу тады атрымала Пак Кын Хе, адпраўленая ў адстаўку ў сакавіку 2017 года з-за карупцыйнага скандалу.

Пасля гэтага ў Паўднёвай Карэі былі абвешчаныя датэрміновыя выбары прэзідэнта.

Высветлілася, што блізкая сяброўка Цой (Чхве) Сун Сіль фактычна кантралявала працу кіраўніка дзяржавы і мела доступ да сакрэтнай інфармацыі. Акрамя таго, па некаторых дадзеных, Цой Сун Сіль змушала буйныя кампаніі рабіць унёскі ў звязаныя з ёй фонды.

Пак Кын Хе абвінавачванні ў карупцыі катэгарычна адмаўляе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?