Ад пачатку мая 2017 года ахвотныя наведаць Будслаў і памаліцца каля абраза Маці Божай Будслаўскай змогуць паляцець туды на верталёце. Журналісты Catholic.by здзейснілі пробны палёт у беларускі санктуарый.

Ініцыятарам новага фармату пілігрымак стала парафія Святых Сымона і Алены ў Мінску. У супрацоўніцтве з Рэспубліканскім Саюзам турыстычных арганізацый плануецца павялічыць зацікаўленасць да Будслава з боку турыстаў, у першую чаргу замежных.

Згодна з пастановай Савета Міністраў ад 15.12.2016, населеныя пункты Будслаў і Жыровічы вызначаны цэнтрамі рэлігійнага турызму ў Беларусі, таму падобныя верталётныя пілігрымкі плануецца арганізаваць таксама і ў Жыровічы.

Рэалізоўвае палёты мінскі аэраклуб ДТСААФ. У красавіку адбыліся пробныя палёты па маршруце «Аэрадом Баравая — Будслаў». Замовіць верталёт для пілігрымкі неабходна не пазней за тры гадзіны да планаванага часу вылету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0