Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ўхваліў пастаўкі зброі курдскім сілам, якія змагаюцца з так званай «Ісламскай дзяржавай» у Сірыі, паведаміў Пентагон.
Курдскія часці сірыйскіх дэмакратычных сіл атрымаюць узбраенне, каб дапамагчы выцясніць ІД з умацаванняў у горадзе Рака, адзначыла прэс-сакратар Пентагона.
ЗША «выразна ўсведамляе» заклапочанасць Турцыі наконт такога кроку, дадала яна.
Турцыя лічыць курдскіх паўстанцаў тэрарыстамі.
Крыніца Пентагона паведаміла BBC, што абсталяванне будзе ўключаць у сябе боепрыпасы, стралковую зброю, кулямёты, цяжкія кулямёты, будаўнічае абсталяванне (бульдозеры) і бранятэхніку.
Крыніца дадала, што ЗША «паспрабуюць вярнуць» абсталяванне пасля аперацыі.