Пры праектаванні беспілотных аўтамабіляў распрацоўшчыкі сутыкаюцца з вялікай колькасцю праблем і перашкод, у тым ліку пошукам месца для бяспечнага тэставання такіх аўтамабіляў. У ідэале гэта павінна быць вялікае месца, якое не з’яўляецца прыватнай уласнасцю і належыць дзяржаве, а таксама імітуе рэальныя ўмовы вулічнага руху і не стварае небяспеку для мінакоў. Аказалася, што знайсці такое месца — цяжкая задача. Урад Паўднёвай Карэі вырашыў пабудаваць спецыяльнае мястэчка, якое будзе з’яўляцца выпрабавальным палігонам для беспілотных аўтамабіляў, паведамляе Business Korea.

Паўднёвая Карэя імкнецца пазіцыянаваць сябе як лідар у тэхналогіях беспілотных аўтамабіляў, таму зацікаўленасць у будаўніцтве палігона выявіў не толькі ўрад, але і прыватныя карэйскія кампаніі: SK Telecom, Naver, Samsung, Hyundai і Kia.

Згодна з планам Міністэрства зямлі, інфраструктуры і транспарту Карэі, палігон плошчай 360 тысяч квадратных метраў будзе мець спецыяльныя зоны для грамадскага транспарту, хуткасныя зоны, зоны паркоўкі і г.д., каб імітаваць натуральныя ўмовы. Каштаваць такое мястэчка з назвай K-City будзе каля 10 млн даляраў.

K-City будзе большы ў 2 разы, чым палігон у Ан Арбары (Мічыган, ЗША), які зараз з’яўляецца самым вялікім палігонам для тэставання беспілотных аўтамабіляў у свеце. Для Паўднёвай Карэі пабудова такога палігона — сур’ёзны крок, які сведчыць пра сур’ёзныя намеры быць лідарам у гэтай галіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?