Моладзь БНФ атрымала адказ ад генпракуратуры Беларусі на пісьмовае патрабаванне рэабілітаваць Ларысу Геніюш.

#Геніюш2016 — гэта кампанія Моладзі БНФ па рэабілітацыі беларускай паэткі, грамадскай дзяячкі і выбітной беларускі Ларысы Геніюш.

Пятага ліпеня 2016 адбыўся першы этап кампаніі, дзе актывісты Моладзі БНФ збіралі подпісы за рэабілітацыю Ларысы Геніюш. За першы этап у падтрымку праграмы было сабрана больш за 1200 подпісаў.

На другім этапе кампаніі актывісты працягвалі збіраць подпісы (як афлайн, так і анлайн), а таксама патрабавалі надаць адной з вуліц горада Зэльва імя паэткі, усталяваць помнік Ларысе Геніюш і ўключыць яе творы ў школьную праграму. Паралельна праходзіў шэраг мерапрыемстваў у гонар паэткі.

18 красавіка, з вялікай затрымкай, прыйшоў адказ ад Генпракуратуры РБ наконт рэабілітацыі Ларысы Геніюш. Цытата: «Геніюш Л.А. прызнана не падлягаючай рэабілітацыі»:

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?