10.05.2017 / 16:36

Volkswagen збіраецца «пабіць» Tesla і стаць сусветным лідарам па выпуску электрамабіляў 5

Да 2025 годзе Volkswagen мае намер прадаваць у год да 1 мільёна электрамабіляў. Такую мэту агучыў кіраўнік нямецкага канцэрна Херберт Дыс, паведамляе Tut.by.

Volkawagen ID Crozz Concept. Фота: Volkswagen

Volkswagen, які пасля «дызельгейту» пераключыўся на распрацоўку машын на электрацязе, на працягу бліжэйшых васьмі гадоў збіраецца стаць сусветным лідарам у электрамабільным сегменце — да 2025 годзе аўтагігант мае намер прадаваць ва ўсім свеце да мільёна адзінак электрамабіляў. Пра гэта на штогадовай прэс-канферэнцыі заявіў цяперашні бос канцэрна Херберт Дыс. Пад прыцэл немцы бяруць у першую чаргу Tesla, вытворцу электрамабіляў з Каліфорніі.

Tesla Model 3. Фота: Tesla

«Усё, што можа зрабіць Tesla, мы можам перасягнуць», — адзначыў Дыс. У амбіцыйнай амерыканскай кампаніі на гэты конт некалькі іншае меркаванне: нягледзячы на тое, што летась фірма рэалізавала ва ўсім свеце менш за 80 тысяч «электрычак», у планах Tesla таксама значыцца мільённы рубеж, які павінен быць пераадолены ўжо да 2020 года. Росту продажаў павінен паспрыяць новы седан Model 3, на які ўжо сабрана каля 400 тысяч папярэдніх замоў.

Што тычыцца Volkswagen, то серыйна пакуль выпускаецца толькі адна мадэль — E-Golf. У бліжэйшых планах — вывад на рынак электрычнага фургона Crafter. Астатнія электрамабілі канцэрна пакуль што існуюць у выглядзе канцэптаў (апошні з іх — гэта паказаны ў Шанхаі I. D. Crozz), якія створаны на агульнай модульнай платформе MEB — іх серыйны запуск запланаваны на 2020 год, калі Tesla збіраецца прадаць свой мільён электрамабіляў.

7
Satan / Адказаць
10.05.2017 / 16:57
Ага. Только Тесла создает уже не столько электромобиль, как все больше - автопилотируемый электромобиль. А просто электромобили - это уже не особо и интересно. Немцы бегут за электричкой. Картина маслом.
1
Vital NY / Адказаць
10.05.2017 / 17:23
Рэд. Дзякуй. Выправілі.
4
Для меня важно все / Адказаць
11.05.2017 / 02:52
Ой спасибо, так же спасибо и Илону Маску, вы посторались и с доступностью вашего барахла в том числе. Наши предки пошли по пути технологий двигателя ВС. Теперь и вы хотите убедить в экономичности и в превосходстве. Жорик Ревазов на ютубе в жигули 8 АКБ поставил и подзарядка заметьте, через счетчик, не такая и халявная как кажется. Да и уехать можно и не приехать. Короче тренируйтесь...
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру