Меркаваны віноўнік смяротнага ДТЗ у Мінску ніколі не атрымліваў пасведчання кіроўцы. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па горадзе Мінску Аляксей Клімовіч.

sk.gov.by

Упраўленне Следчага камітэта па горадзе Мінску працягвае высвятленне абставін дарожна-транспартнага здарэння, у выніку якога загінула жанчына 1984 года нараджэння.

Следства высветліла, што 7 мая каля 22.00 кіроўца аўтамабіля BMW, рухаючыся па вуліцы Солтыса з боку Ваўпшасава, учыніў наезд на жанчыну з дачкой, якія пераходзілі па рэгуляваным пераходзе на дазваляльны сігнал святлафора. Пасля чаго ўрэзаўся ў тралейбус, які стаяў у суседняй паласе. У выніку ДТЗ жанчына загінула на месцы. Дзяўчынка 2014 года нараджэння знаходзіцца ў шпіталі, яе жыццю нішто не пагражае.

«Кіроўца і тры пасажыры аўтамабіля падчас аварыі былі ў стане алкагольнага ап'янення. Цяпер усе чацвёра з пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці знаходзяцца ў бальніцы. Першапачатковымі следчымі дзеяннямі выяўлена, што за рулём BMW знаходзіўся жыхар Пінска 1987 года нараджэння. Ён затрыманы. Следствам атрыманыя даныя, што падазраваны не меў права кіравання транспартным сродкам. Пасведчанне кіроўцы ніколі не атрымліваў. Раней неаднаразова судзімы. Праведзены агляд паказаў, што ў момант аварыі ў крыві мужчыны было 1,5 праміле алкаголю», — распавёў Аляксей Клімовіч.

Расследаванне па крымінальнай справе працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?