Звон Свабоды вярнулі аўтарам Алесю Шатэрніку і Алесю Марачкіну праз 51 дзень арышту. Сканфіскаваны ўначы з 20 на 21 сакавіка Звон вярнулі толькі пасьля таго, як прайшлі й Дзень Волі, і травеньскія сьвяты. У міліцыі Звон захоўваўся ў навучальнай клясе. Сьледчы з прозьвішчам Камера, перш чым аддаць Звон, цікавіўся ў аўтараў, ці ня з крадзенай бронзы ён роблены ды на якія грошы.
Гэта цуд, што рука ніякага вандала не замахнулася на выбітны твор мастацтва.
АВ
Фота Арцёма Лявы0
0
0
0
0
0