На гэтым тыдні чакаецца даволi цёплае i нават спякотнае надвор’е

, якое прынясе да нас гарачае паветра з боку поўдня Еўропы, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.

У аўторак i сераду ападкаў не прадбачыцца, толькi ў асобных раёнах Гродзенскай i Вiцебскай абласцей магчымы кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ў аўторак удзень 22—27, па захадзе да плюс 29 градусаў. Тэмпература ўначы ў сераду 15—20, удзень 26—32 градусы. З чацвярга на тэрыторыю Беларусi пачне рухацца вiльготнае паветра з боку Заходняй Еўропы. Тады на працягу двух дзён месцамi па краiне чакаюцца кароткачасовыя дажджы з навальнiцамi. Тэмпература паветра ў чацвер уначы 15—20, удзень 23—29, па ўсходзе да 30—33 градусаў. У пятнiцу ўначы чакаецца ўжо 13—19, удзень 21—26, па паўднёвым усходзе да 27—32 градусаў.

У выхадныя атмасферны фронт з боку Заходняй Еўропы прынясе да нас няўстойлiвае надвор’е. Так, у суботу ў заходнiх i цэнтральных раёнах, а ў нядзелю месцамi па краiне пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальнiцамi. Тэмпература паветра ў суботу ўначы 15—21, удзень 20—27, па ўсходзе да 28—33 градусаў. А вось у нядзелю ў краiну завiтае больш свежае паветра са Скандынавii. Тэмпература ўначы стане 11—18, удзень 18—25, па ўсходзе — да 27 цяпла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?