фота Andres Putting/Eurovision.tv

фота Andres Putting/Eurovision.tv

Па выніках галасавання ў другім паўфінале «Еўрабачання-2017» Беларусь трапіла ў лік краін-пераможцаў!

Гэта значыцца, што беларусам будзе за каго перажываць 13 мая, у дзень фінала спеўнага конкурсу.

NaviBand — гэта Ксенія Жук і Арцём Лук’яненка. А таксама бліскуча выкананая імі «Гісторыя майго жыцця». Упершыню ўдзельнікі ад нашай краіны спяваюць па-беларуску.

Чытайце таксама: Пяць фактаў пра гурт Navi

Іншымі пераможцамі другога паўфінала сталі Балгарыя, Харватыя, Венгрыя, Данія, Ізраіль, Румынія, Нарвегія, Нідэрланды і Аўстрыя.

Падрабязных вынікаў галасавання — хто каму аддаваў балы — пакуль няма, яны стануць вядомыя ў ноч пасля фінала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0