Пра гэта ўдзельнікі гурту Naviband заявілі на прэс-канферэнцыі пасля паўфінала.

Арцём Лук'яненка заявіў, што яны змаглі даказаць многім, што беларуская мова мае сілу. Ксенія спадзяецца, што іх выступ мецьме ўплыў на беларускую моладзь.

— Трэба карыстацца нашай прыгожай мовай і верыць у Беларусь: у нашу гісторыю, у нашую моц. Яна ў нас ёсць, — кажа Ксенія.

— І падтрымліваць адзін аднаго, — дадае Арцём.

На фінальны выступ Naviband таксама настроены пазітыўна.

— Мы рушым сваім шляхам і нам удаецца. Таму мы ні на што не разлічваем, выйдзем і так жа будзем атрымліваць задавальненне, — сказаў Арцём.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?