У выніку крадзяжу з узломам у Бірмінгеме знік прыквел да эпапеі пра Гары Потэра, які Джоан Роўлінг напісала на паштоўцы.

Тэкст быў напісаны алоўкам на абодвух баках паштоўкі фармату А5 дзевяць гадоў таму і прададзены на аўкцыёне за 25 тысяч фунтаў.

У гэтага прыквэла няма назвы. У тэксце распавядаецца пра бацьку Гары Джэймса Потэра і яго хроснага бацьку Сірыуса Блэка, дзеянне адбываецца за тры гады да нараджэння Гары Потэра.

Тэкст і ювелірныя вырабы былі скрадзеныя з 13 па 24 красавіка, заявілі ў паліцыі Заходняга Мідлэнд.

Паліцыя выпусціла адмысловую заяву з просьбай паведамляць любую інфармацыю, звязаную з гэтым злачынствам.

«Адзіныя людзі, зацікаўленыя ў набыцці гэтага тэкста, гэта сапраўдныя фанаты Гары Потэра», - удакладнілі ў паліцыі.

Прыквел быў сярод некалькіх літаратурных работ, ахвяраваных іх аўтарамі для акцыёна 2008 года ў дапамогу англійскаму ПЕН-клубу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?