12 мая ў Віцебску на вуліцы Талстога адбыўся пажар у доме, у якім знаходзіцца фірмовая крама «Марка», а на другім паверсе жыве ўладальнік холдынга Мікалай Мартынаў.

Фота МНС

Фота МНС

У будынку адбылося задымленне на першым і на цокальным паверхах. Гарэла ўпаковачная кардонная тара з абуткам у памяшканні склада крамы, паведамляецца ў суполцы МНС у сацсетках. 

Фота МНС

Фота МНС

Пра пажар выратавальнікам а 10:28 паведаміла работніца крамы. У будынку спрацавала пажарная сігналізацыя, што дапамагло аператыўна выявіць пажар. Ратавальнікі эвакуіравалі з крамы трох работнікаў, а з трох кватэр на другім паверсе вывелі двух чалавек. Наведвальнікаў на момант узгарання ў краме не было.

Будынак, у якім адбыўся пажар, з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю 3 катэгорыі — гэты дом ўваходзіць у комплекс забудовы вуліцы Талстога XIX—XX стагоддзяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0