9 жніўня каля 11 гадзін на аўтадарозе Горадня — Азёры Гарадзенскага раёну ля вёскі Табольская Будка мэханізатар, які кіраваў трактарам «МТЗ‑82» на непазначаным скрыжаваньні, падчас павароту налева сутыкнуўся з аўтамабілем «Аўдзі‑100», які рухаўся ў спадарожным кірунку й рабіў абгон.
Аўтамабіль ударыўся ў пярэднюю левую частку трактара, які ад удару разарвала на дзьве часткі.
Машыну некалькі разоў крутанула на дарозе. 15‑гадовую дзяўчыну, якая ехала на пярэднім сядзеньні, выкінула з салёну. Ад атрыманых траўмаў яна памерла. Кіроўца, ягоная жонка, а таксама 20‑гадовая пасажырка з траўмамі зьмешчаныя ў бальніцу.