Муж прэс-сакратаркі прэзідэнта Наталлі Эйсмант атрымаў павышэнне.

Іван і Наталля Эйсманты.

Іван і Наталля Эйсманты.

Іван Эйсмант (псеўданім — Міхайлаў) узняўся да пасады намесніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі. Раней ён быў галоўным дырэктарам Агенцтва тэленавінаў.

Эйсмант зойме месца, вызваленае пасля сыходу Марата Маркава — той стаў кіраўніком АНТ.

* * *

Нагадаем, старшынёй Белтэлерадыёкампаніі ад 2010 года працуе Генадзь Давыдзька.

Ягоныя намеснікі — Вольга Кананюк і Аляксандр Саламаха. Дарэчы, дачка апошняга Вольга Саламаха — намесніца кіраўніка галоўнай дырэкцыі «Беларусь-1» і каардынатар «Еўрабачання» ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?