Бі-Бі-Сі паставіла Navi на першае месца ў сваім спісе прэтэндэнтаў на перамогу Еўрабачання.

«Слухаючы гэтую песню ў выкананні Арцёма Лук'яненкі і Ксеніі Жук, нельга не ўспомніць магутную энергетыку брытанскага кантры-дуэта The Shires: той жа зухаваты напор, тая ж фолькавая меладычнасць, падкрэсленая выкананнем на роднай, беларускай, мове», — піша брытанскі крытык.

Праўда, першае месца беларусам аддадзенае таму, што спіс алфавітны. Тым не менш, у лік фаварытаў брытанцы залічылі толькі восем удзельнікаў. Апроч нашых, гэта Бельгія, Балгарыя, Італія, Партугалія, Малдова, Румынія і Швецыя.

Чытайце таксама: Navi і іх 25 канкурэнтаў на «Еўрабачанні-2017» — усе ВІДЭА выступаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?