Забраны ў войска актывіст Віталь Каратыш атрымаў кароткатэрміновы адпачынак для рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты. Па словах актывіста, яму пайшлі на саступкі, дзякуючы розгаласу ў СМІ.

Цяпер ён зможа ўласнаручна аднесці сабраныя подпісы на рэгістрацыю ў Лунінецкую акруговую камісію.

Падтрымаць яго ў зборы подпісаў прыехаў Аляксандар Мілінкевіч.

Канкурэнткай у Каратыша былая дырэктарка паліклінікі, дэпутатка Ларыса Вершаловіч. На яе працуе ўвесь адміністрацыйны рэсурс.

Горадаўтвараючае прадпрыемства Мікашэвічаў «Граніт» перажывае свае залатыя часы. У краіне зараз будаўнічы бум і прадукцыя буйнога манапаліста будаўнічай індустрыі ідзе нарасхват. Тым не менш, людзі адчуваюць патрэбу ў пераменах, кажа Каратыш.

Віталь Каратыш па адукацыі эканаміст-мэнэджэр. Ён некаторы час працаваў дырэктарам Дома культуры. Яму споўнілася 24 гады. Ініцыятыўнай групай прэтэндэнта ўжо сабрана 1500 подпісаў.

Па словах жыхароў, чыноўнікі адміністрацыі папярэдзілі кіраўнікоў мясцовых прадпрыемстваў, што «ад вынікаў выбараў залежыць ваша кар’ера».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?