14 мая ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» прызямліўся рэйс з Кіева. На ім вярнуліся на радзіму беларускія ўдзельнікі «Еўрабачання-2017» група NaviBand. Напярэдадні Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук па выніках галасавання занялі 17-е месца ў фінале «Еўрабачання». У аэрапорце NaviBand сустракалі родныя музыкаў, прыхільнікі і журналісты.

«Мы рады, што выйшлі ў фінал, праспявалі яе на беларускай мове, і нават маглі трохі «пафрывольнічаць» і крыху змяніць нумар», — распавялі музыкі журналістам.

Арцём і Ксенія таксама адзначылі, што адчувалі падтрымку беларусаў. «Кожны дзень нам дасылалі відэа, дзе нашу песню спявалі ў нейкіх кафэ, школах і гэтак далей», — патлумачыла Ксенія.

Яны таксама распавялі пра пацалунак у канцы нумара. «Некалькі гадоў таму мы дамовіліся, што пацалуемся на сцэне «Еўрабачання». І мы зрабілі гэта».

Музыкі NaviBand таксама распавялі, што вельмі рады таму факту, што конкурс «Еўрабачанне» сыходзіць ад фармату шоу да сапраўднай музыкі. «І перамога партугальца — прамы доказ», — дадаў Арцём.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?