Два жыхары Брэсцкай вобласці зарабілі на інсцэнаваных ДТЗ амаль 50 тысяч рублёў, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС аблвыканкама Сяргей Дучэнка.
Непрацуючы жыхар Баранавічаў і яго знаёмы, індывідуальны прадпрымальнік з Івацэвічаў, падазраюцца ў інсцэніроўцы двух ДТЗ. Першая «аварыя» з удзелам аўтамабіляў Mazda СХ7 і Mazda5 адбылася 27 лістапада 2015 года на трасе паблізу вёскі Сакалова Бярозаўскага раёна. Тады страхавая выплаціла двум «пацярпелым» кіроўцам усяго звыш 19 тысяч рублёў. Праз паўгода, 6 жнiўня 2016-га, прыяцелі зноў нібыта патрапілі ў дарожна-транспартнае здарэнне. На гэты раз аварыя была падстроеная ў Баранавічах з удзелам ўсё той жа Mazda СХ7 і BMW 530. У выніку страхавых выплат сябры завалодалі грашовымі сродкамі страхавой кампаніі на агульную суму 29 700 рублёў.
Няўдачлівымі кіроўцамі зацікавіліся супрацоўнікі АБЭЗ, па матэрыялах праверкі якіх Івацэвіцкі РАСК 12 мая завёў у дачыненні да мужчын крымінальныя справы па ч. 4 арт. 209 КК (Махлярства, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры). Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.