Здарэнні66

У Магілёўскім раёне 29-гадовая жанчына памерла ад атручэння смаржкамі

Следчы камітэт праводзіць праверку па факце смерці 29-гадовай жанчыны. Яна атруцілася грыбамі, але звярнулася да медыкаў толькі на чацвёрты дзень. Выратаваць яе не ўдалося, распавяла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Аксана Салянюк.

Грыб знойдзены на месцы здарэння

Жыхарка аграгарадка Васход у Магілёўскім раёне знайшла ў лесе грыбы смаржкі. Сабраныя грыбы яна адварыла і з'ела. Неўзабаве ёй стала дрэнна, аднак па медыцынскую дапамогу яна не звярталася. Калі на чацвёртыя суткі яе стан значна пагоршыўся, яна выклікала хуткую дапамогу. Жанчына была шпіталізавана ў рэанімацыю, аднак, нягледзячы на аказанае экстраннае лячэнне, выратаваць яе не ўдалося.

«Папярэдне ўстаноўлена, што смерць жанчыны наступіла ад таксічнага дзеяння рэчываў, якія ўтрымліваюцца ў ядомых грыбах», — распавялі ў СК.

Следчымі праведзены агляд мясцовасці, дзе, як мяркуецца, загінулая магла збіраць грыбы. Знойдзеныя грыбы накіраваныя на даследаванні для высвятлення віду і таксічнасці.

У Следчым камітэце таксама нагадалі, што вясновыя грыбы небяспечныя. Смаржкі і страчкі з'яўляюцца ўмоўна-прыдатнымі грыбамі і падлягаюць асаблівай апрацоўцы пры гатаванні, бо ёсць рызыка атручэння з-за ўтрымання ў іх атрутнай гельвелавай кіслаты — моцнага яду.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў1

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер Сяргей Пятрухін знайшоў новую працу22

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве14

У Мінску пажаніліся 15-гадовая дзяўчына і 16-гадовы хлопец22

Мікалай-Аціла, Брыджыт-Аўрэлія, Іван-Чыемерыэ. Якія імёны для немаўлят былі самымі папулярнымі ў сталіцы, а якія здзівілі3

Рух каля Партызанскага праспекта ў Мінску перакрылі амаль на месяц1

Закладчыца з дзявятага класа: у Оршы затрымалі 16-гадовую дзяўчыну за наркотыкі8

Як у Бабруйску камунальнікі зараблялі на галалёдзе, расказаў Дзяржкантроль1

Прапаноўвалі грошы, новы пашпарт і наведванне Беларусі без наступстваў. Беларуска за мяжою расказала, як яе вербаваў КДБ20

Зянковіч пра скандальны рэстаран «Паедзем паядзім»: Гэта адно з найлепшых месцаў у горадзе46

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў1

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць