15.05.2017 / 14:23

Расійскае НТВ брудна высмеяла гуманітарную дапамогу Беларусі жыхарам Украіны ВІДЭА 114

Беларусь накіравала гуманітарную дапамогу жыхарам зоны канфлікту на ўсходзе Украіны, дзе Расея вядзе «гібрыдную вайну». Дапамога прызначана ўсім, хто пражывае па абодва бакі лініі судакранання. Тэлеканал НТВ убачыў тут нагоду для брудных жартаў.

Беларусь аказала Украіне гуманітарную дапамогу на агульную суму 117,9 тыс. беларускіх рублёў (каля $63 тысяч).

Савет міністраў Беларусі пастановай ад 4 мая даручыў Міністэрству па надзвычайных сітуацыях, Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці, канцэрну «Белдзяржхарчпрам», Гродзенскаму аблвыканкаму і шэрагу беларускіх прадпрыемстваў забяспечыць выдачу і афармленне матэрыяльных каштоўнасцяў для аказання гуманітарнай дапамогі Украіне.

У прыватнасці, у склад гуманітарнай дапамогі ўвайшлі мясныя кансервы, масла, цукар, дрожджы, мука, макарона, крупы, бытавыя мыйныя сродкі, гігіенічныя сродкі.

Таксама дакументам даручана МНС пры садзейнічанні МЗС забяспечыць дастаўку аўтамабільным транспартам гуманітарнай дапамогі ва Украіну; арганізаваць перадачу гуманітарнай дапамогі місіі Міжнароднага Чырвонага Крыжа ва Украіне для размеркавання сярод пацярпелага насельніцтва Украіны.

Тэлеканал НТВ убачыў у гэтай акцыі нагоду брудна і амаральна пажартаваць.

«Убачыўшы ўкраінскае «Еўрабачанне», Беларусь так разжалілася, што адправіла ў/на Украіну туалетную паперу. Давайце, па-першае, павіншуем Беларусь: краіна нарэшце знайшла кагосьці, хто бяднейшы за яе. Як кажуць, чым багатыя, тым і падціраюся. 8 тысяч рулонаў туалетнай паперы! Нават беларусы зразумелі, што ў/на Украіне ж*па. Але пакуль не зразумелі, што 8 тысяч рулонаў для ўкраінскай дупы відавочна недастаткова… Тушонка, алей, макарона і туалетная папера: вырашылі забяспечыць увесь стрававальны працэс пад ключ. Мяркуючы па наборы, у/на Украіне вырашылі правесці фестываль макароны па-флоцку, і арганізатары адчуваюць, што пройдзе ён не вельмі добра. Я нават не ведаю, што смачней: беларуская макарона або беларуская туалетная папера. Крыўдна толькі, што «Бацька» зажыліў хахлам знакамітыя беларускія ананасы. Дарагія ўкраінцы, не забывайце: Лукашэнка — пажылы чалавек. Слоікі потым вярніце!»

17
Минчгачгук / Адказаць
15.05.2017 / 14:38
А вы, друзья, как ни садитесь, Все в музыканты не годитесь". Ещё раз доказали ,что не братья вы нам и никогда не были.
11
Сергей / Адказаць
15.05.2017 / 14:53
Наличие туалетной бумаги в гуманитарной помощи удивляет только тех, кто привык лопухами подтираться.А наличие тушонки - тех, кто привык "гуманитарной помощью" называть снаряды для "Градов".
10
Беларус / Адказаць
15.05.2017 / 15:14
Сволочи, что сказать.
Паказаць усе каментары/ 114 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру