У Менску закрытыя для купаньня 4 вадасховішчы, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск‑Навіны» ў Менскім гарадзкім цэнтры гігіены й эпідэміялёгіі.

У прыватнасьці, мэдыкі не рэкамэндуюць прымаць водныя працэдуры ў вадасховішчах

  • Дразды (пляж № 2, 5, 6, 7, 8),
  • Заслаўскае (пляжы № 2 — 5)
  • Цнянскае і
  • Камсамольскім возеры.

Колькасьць небясьпечных для здароўя агульных каліфорных бактэрый, якія па‑просту называюць кішэчнай палачкай, перавышае ў гэтых вадаёмах гранічна дапушчальную канцэнтрацыю. Гэткія вынікі аналізаў спробаў вады, узятых спэцыялістамі Менскага гарадзкога цэнтру гігіены й эпідэміялёгіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0